«Адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня». Справаздача маніторынгавай місіі па Беларусі — OEEC
Меркаванні

«Адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня». Справаздача маніторынгавай місіі па Беларусі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі азмрочаныя жорсткімі рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў і апазіцыі. У святле палітычнай сітуацыі ў краіне ФГС УП сфармавала маніторынгавую місію для назірання за ўсімі этапамі выбарчага працэсу, а таксама ўзяла пад увагу далейшыя палітычныя і сацыяльныя падзеі ў Беларусі і вакол яе ў перыяд пасля маніторынгу.

Маніторынгавая місія ФГС УП апублікавала фінальную справаздачу аб выніках маніторынгу па Беларусі. У дакладзе сцвярджаецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі і сумленнымі з-за шэрагу парушэнняў дэмакратычных нормаў і стандартаў. Як вынік, маніторынгавая місія ФГС УП распрацавала набор рэкамендацыяў для некалькіх зацікаўленых бакоў: уладаў Беларусі, інстытутаў ЕС, дзяржаваў – сябраў ЕС і краінаў-партнёраў УП, БДІПЧ АБСЕ, міжнароднай грамадзянскай супольнасці і міжнародных донараў.

У першую чаргу ў дакладзе выкладзены шэраг агульных рэкамендацыяў. Далей прапануюцца рэкамендацыі, структураваныя па розных напрамках, такіх як арганізацыя новых прэзідэнцкіх выбараў, рэформа выбарчай сістэмы, сродкі масавай інфармацыі і грамадзянская супольнасць. У цэлым, Місія па маніторынгу заклікае беларускія ўлады да наступнага:

  • Адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года ў сувязі з масавымі парушэннямі, якія мелі месца на ўсіх этапах выбарчага працэсу;
  • Арганізаваць новыя прэзідэнцкія выбары з удасканаленым выбарчым заканадаўствам і неабмежаваным доступам для нацыянальных і міжнародных назіральнікаў;
  • Вызваліць усіх паліт.вязняў і расследаваць усе выпадкі катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, а таксама смерцяў пратэстоўцаў, якія мелі месца ў перыяд выбарчай кампаніі;
  • Устрымлівацца ад непрапарцыйнага і незаконнага выкарыстання спецыяльнага абсталявання супраць мірных дэманстрантаў.

Рекомендуем почитать:
Людзі, якія натхняюць

«В активизм попала из-за болезни сына». Как это – в 50 лет учиться в университете и быть активисткой

Дадзеныя даследаванняў

«Почти 25% участвуют в общественной деятельности по принуждению»: данные опроса

ОЕЕС робіць

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў