Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў — OEEC
ОЕЕС робіць

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці стварылі зварот з нагоды масавага парушэння правоў грамадзян. У звароце яны заклікаюць улады прызнаць выбары несапраўднымі, спыніць гвалт і вызваліць затрыманых мірных пратэстоўцаў, а таксама распачаць перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі.

Далучыцца да звароту могуць некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і працоўныя калектывы. Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый таксама падпісаў зварот. Далучыцца можна праз запаўненне гугл-формы

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў з нагоды вулічных супрацьстаянняў 

Мінулыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. У пануючай палітычнай сітуацыі і сітуацыі вулічных супрацьстаянняў паміж грамадзянамі і органамі аховы парадку, дзеля таго, каб пазбегнуць эскалацыі гвалту, мы, ніжэй падпісаныя, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

– безадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выражаюць мірны пратэст;
– вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
– прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
– пачаць перамовы з пратэстуючымі;
– спыніць блакіроўкі інтэрнэту.

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
Міжнародная НДА “Еўрабеларусь”
Грамадскае аб’яднанне “Мінскае роварнае таварыства”
Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta
Мінская урбаністычная платформа
Таварыства “Зялёная сетка”
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела Брэст”
Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Час Зямлі”
Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў “ВелаГродна”
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”
Грамадскае аб’яднанне “Экадом”
Культурніцка-адукацыйная платформа «Першы крок» г. Мазыр
УП “Аданi”
Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”
Грамадская спартыўная арганізацыя “Беларуская федэрацыя арыентавання”
Маладзежнае грамадскае аб’яднанне “Салянка”
Цэнтр урбаністыкі і дызайну
Грамадзянскі рух Legalize Belarus
Установа «Лабараторыя iнавацыйных праектаў»
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў
Прыватная сацыяльная ўстанова “Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў”
Віцебская абласная клінічная бальніца
Сацыяльна-творчая ўстанова «Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”»
ГА “Экаманiторынг”
Грамадская арганізацыя “Багна”
Яндекс
Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, архітэктурны факультэт
Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр ПАРА”
Грамадскае аб’яднанне “Падтрымка людзей з цукровым дыябетам”
Урбанiстычная iнiцыятыва “Добры горад | Good city”
ГА ‘Зямельная рэформа’
Сацыяльна-інфармацыйная установа Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ»
Беларускі ПЭН-цэнтр
Санкт-Пецярбургскі Архітэктурна-Будаўнічы універсітэт
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання
Актыуным Быць Файна (арганiзацыя народнай адукацыi)
Установка “Цэнтар рэгіянальнага развіцця ГДФ”
Грамадзянская iнiцыятыва ЖывiЯкГаспадар
Прыватная культурная установа “Спадчына і час”
Пошукі старога Гомеля, Майстэрня гарадскіх даследаванняў
Жэнская бізнэс-супольнасць “Афіна”, Гомель
ГА “Радзіслава”
Клуб палітычных ініцыятыў “Альтэрнатыва”
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”
Дзелавы Гомель
Грамадскае аб’яднанне “Рэспублiканскi турысцка-спартыўны саюз”
Установа па абароне жывёл “АДДАНАСЦЬ СЯБРУ”
Фемінісцкая адукацыйная ініцыятыва “Тэндэр на гендэр”
Установа “Цэнтр па ахове жывелаў “Анiмалекс”
ГА “Цэнтр “Трэці сектар”
Установа “Цэнтр экалагiчнага i сацыяльнага развiцця”
Сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр аматараў жывёл “ЛАВБРЫЛ”
Пінскае гарадское дабрачыннае аб’яднанне “Абарона жывёл”
Грамадскае аб`яднанне аховы жывел “КiС”
Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”
Жыткавіцкая першасная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»
Грамадскае аб’яднанне аховы жывел “Шанс на жыцце”
Грамадскае аб’яднанне аховы жывел “Верныя сябры”
Cацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Гарадское развіццё”
Грамадскае аб’яднанне аховы жывел “ХэппіПэт”
Ініцыятыва “Маршыруй, дзетка!”
Столінскае раённае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў”
Гомельская гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
Асветнiцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд iмя Льва Сапегі»
Мясцовы культурна-асветніцкі фонд “Шчорсы і Храптовічы”
Грамадскае аб’яднанне Магілёўскае таварыства абароны жывёл

Прапанова з’яўляецца адкрытай да падпісання. Пакінуць подпіс можна па спасылцы.

Спампаваць заяву: pdfpng.

Рекомендуем почитать:
Беларускі

«Всегда есть кто-то лучше меня!» Зачем помогать женщинам быть более видимыми и экспертными?

Меркаванні эксперт_ак

Почему OEEC не собирается отказываться от феминитивов

Проста аб складаным

Права человека – инструмент, чтобы уравнять человека и государство