Ліквідавана 589 недзяржаўных арганізацый ў Беларусі — OEEC
МеркаванніПроста аб складаным

Ліквідавана 589 недзяржаўных арганізацый ў Беларусі

Гэтая інфаграфіка падрыхтавана да Сусветнага Дня НДА, які адзначаецца кожны год 27 лютага.

Сусветны Дзень НДА (World NGO Day) – важная падзея, якая паказвае як для няўрадавых арганізацый важныя: свабода слова, бяспека людзей, клопат аб прыродзе, культурнай спадчыне і будучыні чалавецтва.

НДА (недзяржаўныя арганізацыі) заўсёды працуюць для людзей: прыходзяць на дапамогу ў крытычных сітуацыях, імкнуцца да пазітыўных змен у свеце і робяць усё, для паляпшэння якасці жыцця кожнага і кожнай.

Асабліва каштоўная дапамога НДА ў перыяд ваенных дзеянняў, калі іншыя інстытуцыі спыняюць сваю працу або не могуць справіцца з вялікай колькасцю запытаў. У такія цяжкія часы людзі аб’ядноўваюцца і дапамагаюць адзін аднаму, ствараючы нізавы актывізм, які перарастае ў НКА (некамерцыйныя арганізацыі).

Але зараз у Беларусі сітуація з дзейнасцю НДА выглядае інакш…

Тэрмін «няўрадавая арганізацыя» або Non-governmental organization (NGO) упершыню згадваецца ў артыкуле 71 Статута ААН (1945 г.). Сусветны дзень НДА быў ініцыяваны ў 2009 годзе. А ў 2010 годзе аб яго прызнанні афіцыйна заявілі 12 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.

Рекомендуем почитать:
Дадзеныя даследаванняў

Где беларусы ищут новости: мужчины в российских медиа, а женщины – в беларуских? Данные исследования

МеркаванніДадзеныя даследаванняў

Как гражданское образование влияет на беларусов и беларусок? (результаты исследования)

Проста аб складаным

НКО в Беларуси: что это, как работают, за чей счет живут и почему без них не получится?