Школа маладых рэфарматар_ак 2023 — OEEC

Школа маладых рэфарматар_ак 2023

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2023.

Вас чакае месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Што ўключае навучанне?

  • Лекцыі з практычнымі заняткамі, праца ў камандах разам з ментарамі і ментаркамі.
  • Будеш вучыцца пісаць захапляльныя артыкулы, складаць рэзюмэ, прасоўваць сваю дзейнасць у сацсетках і арганізоўваць мерапрыемствы.
  • Даведаешься больш пра рэформы і навошта яны патрэбны, разбярэшся як выглядае беларускае грамадства і эканоміка, будеш аналізаваць, што адбываецца з беларускай унутранай палітыкай і якімі павінны быць знешнія сувязі Беларусі.
  • А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта адбудзецца афлайн-івэнт –«Зборка».

Школа пройдзе з 19 красавіка па 27 траўня. Заняткі будуць праходзіць у сераду, пятніцу (вечар) і суботу (раніца). Навучанне зойме не больш за 2 гадзіны штодзень.

Падавайся на праграму, калі ты:

  • маладая лідарка ці малады лідар і табе ад 18 да 30 гадоў;
  • жадаеш даведацца больш пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі;
  • маеш дасягненні ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці;
  • маеш ідэі, як выкарыстаць веды, атрыманыя падчас школы, у сваёй супольнасці.

Падавайце заяўкі да 16 красавіка. Пра вынікі адбору будзе вядома да 18 красавіка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна школы, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай «Школа маладых рэфарматараў».

10.04.2023 - 16.04.2023
Просмотры: 396