Валанцёрства як каштоўнасць, якая працуе на нас (варкшоп) — OEEC

Валанцёрства як каштоўнасць, якая працуе на нас (варкшоп)

Часам здаецца, што валанцёрства — гэта ўжо звыклая частка грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, а нашы ідэі без валанцёрскага пачатку не могуць існаваць. З большага гэта так, але валанцёрскі дух, з якім мы ўваходзім у новую справу, можна ацэньваць і нават манетызаваць.

Што для гэтага трэба? Надаць сваім унутраным і вонкавым валанцёрскім дзеянням каштоўнасць. Навучыцца манетызаваць сваю (а таксама сваіх калег і каляжанак) валанцёрскую працу. Адэкватна гэта прадставіць у лакальнай супольнасці і партнёрам з розных сектараў. Падняць сваю ацэнку і надаць матэрыяльны і духоўны сэнс сваім ідэям.

Пра гэта мы пагаворым падчас варкшопа і больш дэталёва разгледзім наступныя пытанні:

  • Як працаваць з валанцёрскімі ініцыятывамі ўнутры арганізацыі?
  • Як надаць значэнне сваім менеджарскім дзеянням, якія на самым пачатку функцыянуюць «у фінансавым мінусе»?
  • Як не страціць сэнс у сваіх дзеяннях на працягу 1, 2, 10 гадоў працы ў грамадскіх праектах?
  • Якія тыповыя памылкі дапушчаюць падчас працы з валанцёр_камі ўнутры і каля вашай ініцыятывы ці арганізацыі?
  • Прывядзём прыклады валанцёрскіх праектаў, якія працуюць на сваіх рэалізатараў.

Вядучая варкшопа:

Вольга Хабібулліна — даследчыца міграцыі, экспертка па рэалізацыі міжнародных валанцёрскіх ініцыятыў і праектаў у сферы культуры, моладзі і міграцыі. Як каардынатарка праектаў мае багаты досвед планавання, рэалізацыі і адзнакі валанцёрскіх праектаў у рэгіёне Ўсходняга партнёрства і Рады Еўропы.

Калі: 11 кастрычніка (серада), 19:0021:00 (па Менску).

Варкшоп пройдзе на расейскай мове.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца. Спасылка на сустрэчу ў Zoom прыйдзе вам на пошту адразу пасля рэгістрацыі.

Варкшоп праходзіць у рамках анлайн-курса па грамадзянскім удзеле ад ОЕЕС «Звычка цікавіцца». 

Теги:
11.10.2023
19:00 - 21:00
Online
Просмотры: 351