Майстэрня відэапраектаў у Вільні — OEEC

Майстэрня відэапраектаў у Вільні

CreateCulture Group запускае Майстэрню відэапраектаў — афлайн-курс у Вільні для тых, хто хоча навучыцца ствараць карысныя відэапраекты для і пра беларусаў і беларусак.

У вас ёсць ідэя сацыяльнага, культурнага і адукацыйнага кантэнту на беларускай на YouTube і вы не ведаеце, як падступіцца да відэавытворчасці? Падавайцеся на Майстэрню, дзе вы на практыцы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты!

Што вас чакае:

  • 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіно і відэакантэнту
  • тэарэтычныя і практычныя заняткі
  • ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраетка
  • два пітчынгі пілотнага праекта
  • абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук
  • утульная студыя для вашых творчых заняткаў

Шукаюць 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, і тых, хто хоча ствараць важны кантэнт, ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.

Пачатак заняткаў запланаваны на 23 кастрычніка. Завяршэнне курса — 9 снежня.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 15 кастрычніка і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі ды апісаць вашу матывацыю. Вынікі адбора будуць вядомыя 17-18 кастрычніка.

Калі ў вас ёсць пытанні, дасылайце іх на скрыню: hello@createculture.group.

28.09.2023 - 15.10.2023
Вільня
Просмотры: 296