Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА» — OEEC

Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»

Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія падвергліся палітычнаму пераследу.

Гэта праграма для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:

  • экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
  • падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

Перавага пры адборы надаецца тым заяўні_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме.

Заяўкі будуць разглядацца пасля 5 лістапада — першы набор, пасля 15 лістапада — другі. Пры вялікай колькасці заявак у межах першага набора другі можа быць скарочаны.

  • Першы дэдлайн: 5 лістапада
  • Другі дэдлайн: 15 лістапада

Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10-14 працоўных дзён.

Заяўкі прымаюцца праз форму.

Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.

Па ўсіх пытаннях пішыце на padtrymka@rada.fm.

23.10.2023 - 15.11.2023
Просмотры: 357