Летняя школа Women in Tech — OEEC

Летняя школа Women in Tech

Гласарый беларускага фемінізмугэта 4-дзённы інтэнсіў для гендарных даследчы_ц, журналіст_ак, фемінісцкіх і ЛГБТК+ актывіста_к.

Ідэя: пазнаёміць паміж сабой фемініст_ак розных генерацый і кірункаў, а таксама асэнсаваць асаблівасці, асноўныя канцэптуальныя палі і напрамкі ў беларускім фемінізме.

Мэта: разам з удзельні_цамі, фасілітатар_камі і эксперт_камі запусціць гласарый беларускага фемінізму. Гласарый у выглядзе онлайн-прасторы збярэ галасы розных фемініста_к і распавядзе пра тыя ці іншыя паняткі праз прызму беларускага кантэксту.

Што чакае ў летняй школе?

  • Лекцыі, воркшопы ў фармаце peer-to-peer пра гісторыю беларускага фемінізму.
  • Праца ў групах па асэнсаванні кантэксту беларускага фемінізму і яго асноўных паняццяў.
  • Праца з фасілітатаркай: вызначэнне сеткі асноўных паняццяў для гласарыя.
  • Абмен вопытам, практыкамі і радасць асабістых сустрэч і падтрымка.

Калі і дзе: 6–9 жніўня, Вільня (Літва). Школа пакрые праезд і пражыванне.

Каб узяць удзел у летняй школе, зарэгіструйцеся да 14 ліпеня.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: femschool.belarus@gmail.com.

01.07.2024 - 14.07.2024
Вільня
Просмотры: 68