Бяспека ва ўмовах «экстрэмізму»: трэнінг — OEEC

Бяспека ва ўмовах «экстрэмізму»: трэнінг

4 кастрычніка з 19:00 да 20:30 (па Мінску) Human Constanta запрашае на анлайн-трэнінг, каб разам паразважаць, як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і «экстрэмісцкага» заканадаўства.

Што вас чакае на трэнінгу: 

  • Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадзян_ак
  • «Экстрэмісцкае» заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі
  • Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце

Далучайцеся, каб здабыць веды, навыкі і практычныя парады па лічбавай бяспецы ў эпоху «экстрэмізму» і лічбавай цэнзуры.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 1 кастрычніка.

25.09.2023 - 01.10.2023
Online
Просмотры: 202