SDG Media Camp — OEEC

SDG Media Camp

Міжнародны SDG Media Camp шукае медыя-прафесіяналаў і прафесіяналак з Беларусі! 

SDG Media Camp – гэта навучальны курс для блогер_ак, журналіст_ак, відэа-мэйкер_ак і аўтар_ак з Беларусі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Украіны, якія жадаюць паглыбіць веды па экалагічным аспеце устойлівага развіцця і натхніцца на новыя матэрыялы. Курс пройдзе з траўня па снежань 2023 года.

Курс уключае:

  • 3 афлайн-сустрэчы – ў Малдове, Германіі і Польшчы;
  • лекцыі і дыскусіі з эксперт_камі з усіх пяці краін па пытаннях устойлівага развіцця;
  • абмен вопытам за калегамі і каляжанкамі падчас анлайн-семінараў;
  • практычныя заданні і інтэрактыўныя практыкаванні;
  • рэдакцыйная сустрэчы з трэнер_камі і журналіст_камі;
  • падтрымку з вызначэннем тэмы, кантактамі эксперт_ак, планам даследавання, публікацыі.

Праграма ахоплівае наступныя тэмы:

  • Мэты ўстойлівага развіцця;
  • Змена клімату;
  • Цыркулярная эканоміка;
  • Біяразнастайнасць;
  • Устойлівая сельская і лясная гаспадарка;
  • Устойлівы турызм;
  • Устойлівае гарадское планаванне і будаўніцтва;
  • Грынвошынг і іншыя пытанні, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя;
  • Адукацыя для ўстойлівага развіцця.

Удзельнікі і ўдзельніцы павінны добра валодаць ангельскай мовай і мець сапраўдныя праязныя дакументы (пашпарт, віза). Арганізатары змогуць дапамагчы з візай пры неабходнасці.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету. Дэдлайн падачы заявак – 23 красавіка. Пра вынікі адбору будзе вядома не пазней за 8 траўня.

Кантакты для сувязі: info@idem-institute.org.

Больш інфармацыі пра курс шукайце ў файле.

10.04.2023 - 23.04.2023
Просмотры: 578