Школа талерантнасці для беларускіх журналіст_ак
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на дванаццатую Школу талерантнасці для беларускіх журналістаў і журналістак, якая будзе праходзіць з 16 па 18 снежня 2022 года ў Грузіі.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты і журналісткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры/блогеркі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй. Узрост не абмежаваны.
Падчас навучання вы:
- паглыбіце сведы аб стандартах правоў чалавека,
- атрымаеце веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве,
- навучацеся бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцеся, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсцюць выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.
Улічваючы, што гэта Школа 2.0 (прасунутага узроўню), праграма разлічана на тых, хто ўжо мае пэўны ўзровень ведаў у галіне правоў чалавека, пытаннях недыскрымінацыі, талерантнасці, мовы варожасці і можа гэта пацвердзіць сертыфікатамі аб удзеле ў розных навучальных праграмах альбо падтрымаць сваю заяўку рэкамендацыйнымі лістамі ад праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з дадзенай тэматыкай.
Крытэрыі ўдзелу ў праграме:
- актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
- быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;
- абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць да 15 лістапада ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст на электронны адрас: toljournalists@gmail.com.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Падрабязнасці пра Школу можна даведацца на сайце.
Па ўсім пытанням пішыце на пошту: toljournalists@gmail.com.