Візуал у прасоўванні праектаў: курс ад «РАДА» — OEEC

Візуал у прасоўванні праектаў: курс ад «РАДА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на базавы анлайн-курс пра тое, як прасоўваць сваю дзейнасць праз якасны і інфарматыўны візуал.

Тут можна будзе даведацца, як дызайн уплывае на прасоўванне праектаў, паглядзець на паспяховыя кейсы, а таксама папрактыкавацца разам з трэнеркамі над тэмамі:

  • Асновы кампазіцыі: што працуе добра, што не вельмі
  • Базавыя правілы дызайну
  • Шрыфты і як яны ўплываюць на вашыя візуалы
  • Папулярныя інструменты для стварэння візуалаў

Фармат – 6 анлайн-заняткаў. Гэта не лекцыйны курс! Сустрэчы ўключаюць практыкаванні і дыскуссіі ў маленькіх групах. Падавайся, толькі калі ты можаш актыўна ўключацца ў заняткі.

Усе заяўкі будуць праходзіць сур’ёзную верыфікацыю, каб стварыць бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца і выказваць свае думкі.

Для каго гэты курс?

Ён для актывіст_ак, якія не маюць досведа (ці маюць мінімальны) у распрацоўцы візуала, пачатковы ці сярэдні ўзровень ведаў у тэме стварэння візуала, аднак важна, каб у цябе была патрэба і матывацыя ў гэту тэму пагрузіцца.

Расклад

Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 і штосуботу ў 14:00 (час па Мінску). Першы занятак пройдзе 10 красавіка. Прыкладны час адной сустрэчы: 1,5 гадзіны.

  • Як візуал уплывае на вашае прасоўванне / 10 красавіка, 18:30)
  • Асновы кампазіцыі: што працуе добра, што не вельмі / 13 красавіка, 14:00
  • Базавыя правілы дызайну / 17 красавіка, 18:30
  • Шрыфты і як яны ўплываюць на вашыя візуалы / 20 красавіка, 14:00
  • Інструменты для распрацоўкі візуала (на прыкладзе Canva) / 24 красавіка, 18:30
  • Практычны занятак: робім разам афішу для твайго мерапрыемства/ 27 красавіка, 14:00

Дэдлайн падачы заяўкі: 5 красавіка (18:00 па Мінску). 

Па ўсіх пытаннях смела пішы на study.help@rada.fm.

01.04.2024 - 05.04.2024
Просмотры: 194