Распрацоўка праектаў і праектны мэнэджмент — OEEC

Распрацоўка праектаў і праектны мэнэджмент

Новы курс у межах «Акадэміі Першых» ад БНМС «РАДА» дапаможа навучыцца вызначаць асноўныя этапы жыццёвага цыкла праекту, распрацоўваць стратэгіі кіравання рызыкамі і аналізаваць эканамічную эфектыўнасць праекту.

У выніку вы зможаце лепш разумець свае мэты і прыярытэты, а таксама навучыцеся выкарыстоўваць розныя інструменты і тэхнікі кіравання праектамі, каб эфектыўна дасягаць гэтых мэтаў.

Пра што курс?

  • Што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну.
  • Як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць ў форме праектных заявак.
  • Як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў.
  • Якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы.
  • Як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праектаў.

Фармат курса

Вас чакае 8 практыкаарыентаваных заняткаў з эксперт_камі. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Таму ацаніце, калі ласка, сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

Усі заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Расклад курса

Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 (па Менску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

  • 24.05 – Знаёмства. Праграма курса. Збор чаканняў і патрэбаў удзельнікаў_ніц. Што такое планаванне і з якіх элементаў яно складаецца.
  • 31.05 – Узроўні планавання ў некамерцыйных арганізацыях/ініцыятывах. Вызначэнне місіі, стратэгічнае планаванне. Мэты і задачы, узроўні вынікаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый/ініцыятываў.
  • 7.06 – Асаблівасці планавання ва ўмовах нявызначанасці і пастаянных зменаў. Ацэнка рызыкаў.
  • 14.06 – Што такое праект. Жыццёвы цыкл і логіка дызайну праекта. Праблемная сітуацыя, на вырашэнне якой накіраваны праект.
  • 21.06 – Мэтавыя групы праекта. Мэта, задачы, узроўні вынікаў. Распрацоўка плана дзейнасці.
  • 28.06 – Бюджэт праекта. Устойлівасць і партнёрства ў праектах.
  • 5.07 – Мэнэджмент, арыентаваны на вынік. Маніторынг і ацэнка эфектыўнасці праектаў.
  • 12.07 Падрыхтоўка справаздач. Падсумаванне вынікаў курса.

Для ўдзелу запоўніце форму заяўкі. Дэдлайн – 14 траўня ўключна.

Па ўсіх пытаннях смела пішыце на study.help@rada.fm.

02.05.2023 - 14.05.2023
Просмотры: 590