«Курс на каштоўнасці» — OEEC

«Курс на каштоўнасці»

Моладзевая арганізацыя «ІншыЯ» запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці». Рэгістрацыя адкрыта да 20 жніўня.

Чаго чакаць

На праграме ты:

  • даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць;
  • разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці;
  • навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць;
  • зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў;
  • зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці;
  • будзеш мець магчымасць укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы.

Для каго

  • Праграма разлічана на  беларускіх актывіст_ак,  якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх арганізацыях і/ці ініцыятывах.
  • Тыя, хто гатовы да зменаў у сваёй працы. Праграма максімальна скіравана на практычнае прымяненне ведаў адразу пад час адукацыі.
  • Праграма будзе праходзіць анлайн, таму не прынцыпова ў якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас адукацыі.

Як будзе праходзіць

Праграма будзе праходзіць з 1 верасня да 21 снежня і складаецца з двух частак:

  1.  Адукацыйная частка з 01.09 па 31.10 Яна ўключае самастойнае вывучэнне тэорыі на анлайн-платформе (відэа, тэксты і інш.), а таксама практычныя заняткі ў Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны. Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы плана зменаў у тваёй арганізацыі ці ініцыятыве і зойме ад 15 хвілін да гадзіны.
  2.  Практычная частка з 01.11 па 21.12.  Яна ўключае рэалізацыю падрыхтаванага плану зменаў на карысць рэалізацыі каштоўнасцяў. Каманда праграмы будзе дапамагаць у рэалізацыі планаў рознымі спосабамі.

Для паўнавартаснага ўдзелу спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова можа спатрэбіцца смартфон.

 Мовы праграмы: беларуская і руская.

Падрабязная праграма

Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць хаця б адну з частак праграмы, атрымаюць сертыфікаты.

Як трапіць

Каб навучацца на праграме, неабходна запоўніць анкету да 20 жніўня ўключна. Не пазней за 21 жніўня ты атрымаеш адказ пра вынікі адбору на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты.

Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні праграмы — смела пішы на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Курс на каштоўнасці».

02.08.2023 - 20.08.2023
Online
Просмотры: 410