Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіст_ак — OEEC

Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіст_ак

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывіст_ак.

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывіст_камі сваёй дзейнасці.

У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Вам неабходна атрымаць згоду ад прымаючай арганізацыі і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).

Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца прымаючай арганізацыяй.

Якія выдаткі пакрывае праграма?

Праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.

Што чакаецца ад прымаючай арганізацыі?

Прымаючая арганізацыя павінна:

  • абмяркаваць і ўхваліць план удзельніка ці ўдзельніцы праграмы і будзе спрыяць яго/яе рэалізацыі;
  • пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата/кандыдаткі;
  • прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;
  • падзяліцца ведамі і досведам.

Каляндар праграмы:

  • дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня;
  • да 10 ліпеня ўсе кандыдаты і кандыдаткі атрымаюць адказы;
  • найранейшы час пачатку стажыровак: 1 жніўня;
  • стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 кастрычніка;
  • працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

Для ўдзелу ў праграме вы:

  • самастойна дамаўляецеся з арганізацыяй;
  • запаўняеце анлайн-заяўку;
  • чакаеце вынікаў адбору.

Адказ будзе дасланы не пазней за 10 ліпеня.

17.05.2023 - 15.06.2023
Просмотры: 749