Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі: курс ад РАДА — OEEC

Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі: курс ад РАДА

БНМС «РАДА» запускае набор на анлайн-курс пра тое, як эфектыўна і клапатліва ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, улічваючы яе патрэбы і нікога не выключаючы.

Яків тэмы будуць разглядацца?

  • Як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй
  • Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы
  • Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
  • Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы
  • Што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй
  • Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў

Курс пачатковага ўзроўня: ён будзе карысны, калі ў цябе пакуль няма грунтоўных ведаў па пералічаных пытаннях і ты хочаш лепей у іх разабрацца.

Фармат курса

Цябе чакае 6 насычаных заняткаў! Гэта не лекцыі – падчас сустрэч ты будзеш рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты можаш укласці ў навучанне.

Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб стварыць бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Расклад заняткаў

Заняткі будуць праходзіць кожную сераду а 18:30 (па Мінску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.

  • 18.10 – Інклюзія, гендэрная роўнасць, уразлівыя групы, дыскрымінацыя – што гэта такое і чаму пра гэта варта ведаць, калі мы гаворым пра стасункі з аўдыторыяй? Навошта і як ўключаць гэтыя прынцыпы ў сваю дзейнасць?
  • 25.10 – Навошта клапаціцца пра асаблівыя патрэбы аўдыторыі? Як іх ацэньваць і спытваць пра іх такім чынам, каб аўдыторыя не ігнаравала твае пытанні?
  • 01.11 – Non-human каштоўнасці і экалагічная ўстойлівасць: навошта ўлічваць экалагічныя пытанні ў сваёй дзейнасці, нават калі ты працуеш з іншымі тэмамі.
  • 08.11 – З чаго складаецца бяспечная, чуллівая камунікацыя і як яна падвысіць эфектыўнасць тваёй дзейнасці? Што такое неварожая мова?
  • 15.11 – Як стварыць бяспечную і даступную афлайн-прастору.
  • 22.11 – Прамая праца з уразлівымі групамі: што варта ведаць. Размова з запрашанымі прадстаўні_цамі розных сацыяльных групаў.

Заяўка

Заяўку на ўдзел можна падаць да 8 кастрычніка. Пра вынікі адбору ты даведаешся не пазней за 13 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях смела пішы на study@rada.fm.

28.09.2023 - 08.10.2023
Online
Просмотры: 291