Базавая школа па правах чалавека — OEEC

Базавая школа па правах чалавека

Беларуская праваабарончая школа і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» абвяшчаюць набор на базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі ў Літве.

Пра школу

На працягу васьмі дзён навучання будуць адбывацца лекцыі, семінары, варкшопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў (напрыклад: форум-тэатры, відэа-лекцыі і ЛАРПы).

Асноўныя тэмы: уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, права на жыццё і праблема смяротнага пакарання, свабода слова і  мова варожасці, гісторыя правабарончга руху Беларусі,  дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.

Акрамя гэтага падчас школы будзе магчымасць распрацаваць уласныя праекты ідэй, накіраваных на пашырэнне, прасоўванне і  адстойванне правоў чалавека, а таксама рэалізацыю дзеянняў, накіраванах на адвакацыю правоў моладзі.

Найбольш матываваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы пасля заканчэння праграмы могуць прэтэндаваць на ўдзел у адукацыйным моладзевым візіце ў Нарвегію для атрымання новага досведа і ведаў, пашырэння кантактаў і ўзмацнення ўласных праектаў (плануемы час адукацыйнага візіту – другая палова верасня).

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Для каго?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюць маладых беларусаў і беларусак (18–35 год) незалежна ад іх месца актуальнага пражывання, якія зацікаўлены ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20–22 чалавек на конкурснай аснове (узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў).

Умовы ўдзелу

Арганізатары бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў і ўдзельніц. Візавая падтрымка не аказваецца.

Даты правядзення: 1—8 жніўня.

Месца правядзення: Літва.

Дэдлайн падачы заявак: 15 ліпеня. Пра вынікі адбору паведамяць не пазней за 19 ліпеня.

01.07.2024 - 15.07.2024
Літва
Просмотры: 62