Майстэрня карысных праектаў: новы набор — OEEC

Майстэрня карысных праектаў: новы набор

Майстэрня карысных праектаў запрашае беларусаў і беларусак ад 18 гадоў, якім неабходна дапамога і падтрымка ў рэалізацыі сваіх сацыяльных і культурных праектаў.

У рамках курса, які пройдзе з 31 жніўня па 23 лістапада, вы зможаце дапрацаваць свае ідэі і пратэставаць праекты з ментар_камі і эксперт_камі, а таксама стаць часткай супольнасці аднадумцаў.

На курсе вас чакае толькі практыка:

  • Вы будзеце ствараць праекты паступова ад ідэі да канкрэтных вынікаў, выкладчы_цы распавядуць пра свае сакрэты і дадуць фідбэк, ментар_кі будуць суправаджаць і падтрымліваць, а псіхолагі дапамогуць справіцца са стрэсам.
  • Асноўная праграма разлічаная на 3 месяцы, яе аснова — практычныя заняткі. Дзве стадыі праграмы: распрацоўка ідэі і рэалізацыя прататыпаў.
  • Практычныя заданні і штотыдневая сустрэчы з ментар_камі ў фармаце mastermind дапамогуць раскатурхаць глузды і запусціць крытычнае мысленне.

Што чакае ў восеньскім наборы 2023?

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць анлайн і пачынацца а 19-й гадзіне (па Мінску).

Дні заняткаў:
па панядзелках 1 раз у 2 тыдні, па аўторках 1 раз у 2 тыдні, кожны чацвер. Па суботах ці нядзелях у зручны час будуць праходзіць сустрэчы з ментар_камі ў фармаце Mastermind.

Курс складаецца з некалькі модуляў:

  • Распрацоўка прататыпа праекта
  • Рэалізацыя прататыпа
  • Завяршэнне курса і падвядзенне вынікаў

Падрабязней пра праграму і выклад_чыц можна паглядзець тут.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 жніўня ўключна.

Па пытаннях, звязаных з удзелам у восеньскім патоку Майстэрні карысных праектаў, пішыце на goodmasterskaya@gmail.com.

31.07.2023 - 27.08.2023
Online
Просмотры: 464