Анлайн-курс па ўстойлівым мерапрыемствам — OEEC

Анлайн-курс па ўстойлівым мерапрыемствам

Любое мерапрыемства можа адпавядаць мэтам устойлівага развіцця і быць арганізавана з улікам прынцыпаў экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці.

Пра гэта выпускнікі і выпускніцы школы па ўстойлівай арганізацыі мерапрыемстваў Events For Future распавядуць на анлайн міні-курсе «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства — ужо база!».

Курс складаецца з 4 сустрэч па асноўных аспектах устойлівасці ў арганізацыі івэнтаў і асноўным практычным парадам і прыкладам. Напрыканцы 4 лекцый можна будзе сабраць чэк-лісты для сваіх мерапрыемстваў і прымяніць устойлівы падыход на ўсіх этапах івэнта.

Для каго курс? 

Для беларускіх НДА, ініцыятываў і актыўных беларус_ак, якія займаюцца арганізацыяй мерапрыемства любога маштабу.

Даты: кожны аўторак і чацвер (а 19:00 па Мінску) з 23 ліпеня па 1 жніўня.

Мовы курса: беларуская, руская.

Рэгістрацыя на курс адкрыта да 18 ліпеня.

10.07.2024 - 18.07.2024
Online
Просмотры: 98