Ролевая анлайн-гульня пра працу ў камандах «DreamTeam» — OEEC

Ролевая анлайн-гульня пра працу ў камандах «DreamTeam»

Без добрай каманды цяжка наладзіць эфектыўную працу і якасна выконваць пастаўленую мэту і задачы. Але ж дзе знайсці тых самых патрэбных людзей? Як размеркаваць сярод іх абавязкі і адказнасць? Наладзіць камунікацыю і атрымліваць задавальненне ад сумеснай працы? На гэтыя і іншыя пытанні, абапіраючыся на свой асабісты досвед стварэння каманд, адкажа Наталля Халанская.

А каб адчуць усе нюансы каманднай працы, мы прапануем пагуляць у ролевую гульню «DreamTeam». Гэта актыўнасць была распрацавана па прыкладзе і механіцы беларускай картачнай гульні «Вось дык сітуацыя» ад кампаніі «Ігрыка».

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць пэўную ролю з заданнем і на працягу невялікага часу павінны будуць вырашыць праблему ў сваёй гульнявой камандзе.

Вядучая сустрэчы:

Наталля Халанская — журналістка, спецыялістка па маркетынгу, менеджарка ў сферы культуры, прадпрымальніца і актывістка. Стваральніца крэатыўнай прасторы «тайм-клуб 1387» у Бабруйску, аўтарка і вядучая анлайн-каворкінга «Дадай сябе».

Калі: 12 кастрычніка (чацвер), 19:0021:00 (па Менску).

Зарэгістравацца на гульню можна праз форму. Спасылка на сустрэчу ў Zoom прыйдзе вам на пошту адразу пасля рэгістрацыі.

Сустрэча праходзіць у рамках анлайн-курса па грамадзянскім удзеле ад ОЕЕС «Звычка цікавіцца». 

Теги:
12.10.2023
19:00 - 21:00
Online
Просмотры: 334