
Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у Варшаве
Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёр_кай?
EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам эксперт_ак і прадстаўні_ц універсітэтаў на імпрэзе, каб даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту і адказаць на пытанні.
На імпрэзе:
- Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.
- Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць студэнт_кай.
- Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
- Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+, а таксама выпускні_цы гэтых праграмаў падзеляцца сваім досведам пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават без грошай.
Мерапрыемства адбудзецца 25 лістапада ў Варшаве, але можна далучыцца і анлайн.
Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што вы можаце ўдзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале adu.place.
- Дата: 25 лістапада, 12:00–16:00
- Месца правядзення (афлайн): Канферэнц–цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92
- Трансляцыя на YouTube-канале adu.place (анлайн)
Мовы імпрэзы: беларуская і руская
Падрабязную праграму можна паглядзець тут.