Нядзеля для актыўных беларусаў і беларусак — OEEC

Нядзеля для актыўных беларусаў і беларусак

Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск актывісцкіх праектаў.

У вас ёсць ідэя актыўнасцяў, якая вас натхняе і матывуе, але вы не ведаеце, як яе рэалізаваць? У  анлайн-інтэнсіве вы пазнаёміцеся з тэхнікамі і інструментамі, якія дапамогуць вам рэалізаваць свой праект і дасягнуць у ім поспеху.

Гэты інтэнсіў будзе цікавы і карысны для тых, хто жадае натхніцца паспяховымі прыкладамі актывісцкіх праектаў, перавесці сваю ідэю ў дзеянне і пазнаёміцца з маладымі актыўнымі людзьмі.

Спікеры і спікеркі – эксперт_кі ў галіне сацыяльных і медыйных ініцыятыў, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам у рамках лекцый. У ходзе інтэнсіву вы даведаецеся, як пераўтварыць ідэю ў праект, паспяхова кіраваць камандай, праводзіць PR-кампаніі, выкарыстоўваць сучасныя інструменты штучнага інтэлекту для паляпшэння якасці кантэнту і шмат чаго іншага.

Інтэнсіў адбудзецца 28 траўня з 11:00 да 15:00 (па Мінску) у ZOOM.

Праграмма

  • 11:00 – 11:45 – Што такое актывізм і з чым яго ядуць? Беларускія і міжнародныя практыкі і прыклады. (Спікерка: Ганна Краўчанка)
  • 11:45 – 12:00 – Перапынак
  • 12:00 – 12:45 – Што трэба зрабіць перад запускам свайго праекта? (Спікерка: Вераніка Ліндарэнка)
  • 12:45 – 13:00 – Перапынак
  • 13:00 – 13:45 – Як запусціць свой праект на прыкладзе музычнага тэлеграм-канала (Спікер: Мікіта Абрамчык)
  • 13:45 – 14:00 – Перапынак
  • 14:00 – 14:45 – «Выкарыстанне ШІ для аўтараў кантэнту» (Спікер: Аляксей Картыннік / Айці Барада)
  • 14:45 – 15:00 – Абмеркаванне далейшай працы (Спікер: Фядотаў Яўген)

Дэдлайн падачы заявак – 25 траўня. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.

15.05.2023 - 25.05.2023
Online
Просмотры: 388