Акселератар жаночых грамадскіх праектаў
Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістак прыняць удзел у трохмесячнай праграме акселератара жаночых праектаў і грамадскіх ініцыятыў.
Падчас праграмы ўдзельніцы атрымаюць ментарскую падтрымку па развіцці ідэй сваіх праектаў, пазнаёмяцца з вядучымі арганізацыямі і спікер_камі беларускіх грамадскіх арганізацый, пройдуць трэнінг па ўзмацненні лідарскіх якасцяў, праектнага менеджменту, навыкаў вядзення перамоваў, працы з медыя, асертыўнасці.
Праграма ўключае ў сябе:
- трохдзённы афлайн-трэнінг і адукацыйныя візіты ў адмысловыя арганізацыі;
- працу над праектамі з ментар_камі анлайн і воркшопы са спікер_камі з розных напрамкаў.
Напрыканцы праграмы адбудзецца пітчынг праектаў, па выніках якога лепшыя ініцыятывы змогуць атрымаць фінансавую падтрымку ад 500 да 2000 USD.
Тэрмін правядзення праграмы: студзень-сакавік.
Афлайн-інтэнсіў і адукацыйныя візіты: 16-18 студзеня 2023 года.
Падавацца на праграму могуць:
- беларускі, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі;
- беларускі, у якіх ёсць ідэі важных грамадскіх праектаў;
- прадстаўніцы НДА і актывісткі ці прадстаўніцы культурнага асяроддзя.
Праекты павінны падпадаць пад наступныя накірункі:
- прасоўванне гендэрнай роўнасці і барацьба з гендарнай і іншым формам дыскрымінацыі;
- падтрымка, развіццё і адаптацыя беларусаў і беларусак у эміграцыі;
- праца з культурнай спадчынай і праектамі, накіраванымі на развіццё і захаванне культуры Беларусі;
- развіццё грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны ці ў эміграцыі.
Падчас акселератара вы зможаце:
- узмацніць навыкі праектнага менеджменту ў грамадскай сферы;
- узмацніць навыкі фандрайзінгу для грамадскіх праектаў;
- эфектыўна камунікаваць і прасоўваць ініцыятывы;
- пазнаёміцца з жаночымі арганізацыямі і ініцыятывамі Польшчы.
Пажадана, каб удзельніцы мелі дзеючыя візы для наведвання афлайн-трэнінга ў краіне Еўразвяза — арганізатары не гарантуюць магчымасць атрымання візы, але будуць спрыяць яе атрыманню. Лакацыю паведамяць дадаткова (транспартныя выдаткі, а таксама выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары).
Падаць заяўку на ўдзел можна да 16 снежня ўключна.
Падрабязней пра акселератар можна даведацца тут.
Па пытанням пішыце на пошту help@freebelarus.center.